Previous Entry Share Next Entry
Мусарская фантазія
feel_your_anger
Учынілі акабы хапун на канцэрце, а кажуць, што «пресечено собрание, организованное представителями движения анархистов».

«На мероприятии присутствовало более 150 лиц, в т.ч. представители группировок различных регионов Беларуси, а также Украины и Польши. Они обсуждали планы совместной организации скоординированных действий экстремистского характера, направленных на нарушение общественного порядка и безопасности, установленного порядка осуществления государственной власти и управления.»

  • 1
Не любяць анархістаў улады.
Дарэчы, днямі чытаў артыкул Святланы Калінкінай у абарону палітвязняў-анархістаў. Упершыню сутрэў такі вялікі артыкл.

Было б дзіва, калі б любілі. Але ж справа ня ў гэтым, было б зразумела, калі б акабы напісалі, што канцэрт быў несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам й т.п., вунь у Горадні на гэтай падставе забаранілі «Фэст экскурсаводаў», але ж пішуць «міжнародны зьезд анархістаў», цырк ды й толькі, на зорачкі за барацьбу з «экстрэмістамі» працуюць?

Яшчэ ўдзельнік падзей піша: «через три часа после задержания все были отпущены», пра пратаколы нічога, а акабы: «в отношении нарушителей порядка были составлены административные протоколы». Не зьдзіўлюся, калі гэтыя пратаколы былі складзены пасьля, без затрыманых.

А што за артыкул Калінкінай? У ейным блогу не знайшоў, на галоўнай НВ таксама ня бачу...

У часы, калі асноўныя ідэі церпяць крызіс, акрамя ісламу, ідэя анархізму можа падацца надта прывабнай. Так што ўлады ўсіх краін можна зразумець - ім ёсць што губляць, і ў барацьбе за сваё яны будуць падрымліваць адзін адное.

Артыкул Калінкінай чытаў на Белпартызане ў апошнія дні красавіка, называўся "улада і анархія", ці штосьці блізкае. Артыкул вельмі цікавы, асабіста я такога не чытаў. У пачатку даецца кароценькі агляд самой ідэі анархістаў (у нас жа большасць нават адукаваных людзей уяўляюць анархіста, як п'янага матроса), пасля даецца сутнасць самой "справы анархістаў". Спасылку даць не магу - зараз тры-чатыры дні будуць вельмі напружанымі, не маю часу шукаць, але асабіста мне артыкул спадабаўся.

  • 1
?

Log in